Як падрыхтаваць відэа для Abodva

0. Што можна/нельга здымаць
1. Патрабаванні да файла відэа
2. Як запісаць відэа
3. Як загрузіць відэа і дабавіць музыку
4. Апублікаваць відэа на Abodva
0. Што можна/нельга здымаць

1.

Вы павінны быць паўналетнім. 18+. Карыстаннем сайта вы падцвярджаеце сваё паўналецце.

2.

Вы можаце запісаць відэа са сваім голасам на ангельскай, беларускай альбо рускай мове.

3.

Забаронена публікацыя порна ролікаў. Ролікаў у стылі НЮ. Відэа, якія паказваюць гэніталіі, саскі.

4.

Вы маеце права публікаваць толькі відэа, якія належаць вам, альбо Вы маеце на іх правы.

5.

Вы маеце права публікаваць толькі відэа, у якім знаходзіцеся толькі Вы.

 

6.

Не дазваляецца публікаваць чужыя відэа, відэа знойдзеныя ў сетцы Інтэрнэта.

 

7.

Мадэратары сайта могуць адхіліць любое відэа.

 

8.

Ваша відэа павінна паважаць жыццё іншых людзей, і ваша асабістае.

1. Патрабаванні да файла відэа

1.

Працягласць відэа павінна быць 7 секунд. Мы разумем, што зрабіць відэа дакладна 7 секунд цяжка, таму мы дазваляем дыапазон +/- 1 секунда. Ад 6 да 8 секунд. Прычым ваш твар павінен быць крупным планам ня меней за 2 секунды.

 

2.

Abodva прымае только гарызантальныя відэа. Вертыкальныя відэа не прымаюцца. Акаунты з вертыкальнымі відэа будуць адхіляцца ў працэсе мадэрацыі на Abodva.

 

3.

Мінімальнае расшырэнне відэа – 720 піксэлаў. Пры магчымасці запісвайце відэа ў расшырэнні 1080 піксэлаў.

2. Як запісаць відэа

Запісаць відэа прасцей за ўсе на мабільны тэлефон.

1.

Можна здымаць з рук, аднак у кадр змесціцца амаль толькі ваш  твар.

 

2.

Можаце выкарыстоўваць сэлфі-палку, каб у кадр увайшла і частка цела.

 

3.

Выкарыстоўвайце штатыў, каб пазбегнуць траскі відэа. Калі няма штатыва, пастаўце тэлефон на плоскую нерухомую паверхню і пачніце запіс.

3. Як загрузіць відэа і дабавіць музыку

На Abodva дазваляецца выкарыстовываць відэа без вашага голасу. Каб відэа было больш цікавым, вы можаце дабавіць музыку.

1.

Зайдзіце на сайт coub.com/create  (альбо націсьніце кнопку “Create”)

і перацягніце відэа c файлавага менеджэра вашага кампутара ў акно браўзера. Дачакайцеся загрузкі.

 

2.

Адрэгулюйце паўзунок, каб выбраць працягласць відэа ў 7 секунд.

 

3*.

Дадатковы крок. Вы можаце пакінуць арыгінальны гук відэа, а можаце дадаць любімую музыку. Знайдзіце на youtube.com музыку, альбо песьню, якая вам падабаецца і скапіруйце спасылку на гэтае відэа.

 

4*.

Устаўце спасылку Youtube ў відэа Coub

 

5*.

Выберыце самы смачны кавалак песьні, які больш за ўсе падыходзе да вашага відэа, працягваюцы стужку песьні. Кавалак музыкі павінен таксама быць 7 секунд. Затым націсніце “Next”

 

6.

Увядзіце назву відэа, із спіса выберыце “Unlisted” і націсьніце “Next”

 

7.

Выберыце групу “Fashion & Beauty” і націсьніце “Publish”.

 

8.

Скапіруйце спасылку вашага відэа, націснуўшы на кнопку “Copy link”,

альбо кнопку “Share”

i затым правай клавішай мышы на спасылку -> “Copy”(“Скапіраваць”),

альбо проста скапіруйце спасылку ў адрасным радку вашага браўзера.

 

9.

Віншую вас. У вас атрымалася! Цяпер паглядзіце наступны пункт, як дадаць відэа на Abodva.

4. Апублікаваць відэа на Abodva

1.

Падчас рэгістрацыі скапіруйце спасылку з Coub.com і ўстаўце ў поле Відэа-прывітанне (абавязкова). Вось так:

 

2.

Скапіруйце спасылку відэа-верыфікацыі з Coub.com у адпаведнае поле Відэа-верыфікацыя, аналагічна як і з асноўным відэа.

 

2.1

Відэа-верыфікацыя – гэта відэа на якім вы прамаўляеце фразу:

“Абодва кропка ком. Мой логін [ваш логін].”

 

2.2

Праверыць даступнасць логіна на сайце Abodva.com можна ў полі Логін (абавязкова)

 

2.3

Мы разумеем, что пры рэгістрацыі загрузіць адразу відэа-верыфікацыя можа быць складана. Таму вы можаце дабавіць відэа-верыфікацыю пасля рэгістрацыі ў сваім профілі.

 

2.4

Калі вы дабавілі відэа-верыфікацыю пасля рэгістрацыі, то вам трэба напісаць паведамленне аб гэтым мадэратару Abodva, каб прызначыць вам другую ступень верыфікацыі.

“Добры дзень. Праверце, калі ласка, відэа верыфікацыю майго профіля. Дзякуй.”

Пра ступені верыфікацыі вы можаце пачытаць у Адказах на пытанні.