Адказы на пытанні

Хто можа карыстацца Abodva

Так. Толькі паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць карыстацца сайтам.

З адпаведнасцю ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”,  і ГЛАВЫ 27 “ДЗЕЙНАСЦЬ, звязаныя з працаўладкаваннем ЗА МЕЖАМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, збор і распаўсюд (УКЛЮЧАЮЧЫ ў глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт) інфармацыі аб фізічных асобах У МЭТАХ ІХ ЗНАЁМСТВА” трэба атрымліваць ліцэнзію ў МУС, падпісваць з кожным афіцыйную дамову, перапісваць і сканіраваць пашпартныя дадзеныя і г.д. 

Зразумела, што вам павінна быць 18 год. Іначай вы парушаеце Дамову карыстальніка сайта Abodva і Закон РБ. 

 

Нелегальна. 

Бо згодна артыкула 272  ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”  
Ліцэнзаванне дзейнасці ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь.

На практыцы любую сацыяльную сетку можна падвесці пад гэты ўказ. Спадзяемся, што гэты ўказ будзе адменены ў свой час.

 

Верыфікацыя профіля

Відэа-верыфікацыя – гэта відэа на якім вы прамаўляеце фразу: 

“Абодва кропка ком. Мой логін [ваш логін].”

Відэа-верыфікацыя неабходна для таго, каб ведаць, что на Відэа-прывітанні сапраўды вы і відэа належыць вам.

Паглядзець інструкцыю, як зрабіць Відэа-верыфікацыю можна тут

Карыстальнікі, якія прайшлі верыфікацыю, азначаюцыя спецыальнымі меткамі, альбо сымбаламі. 

У такім выпадку, карыстальнікам зразумела, што гэты карыстальнік рэальны.

У наступных паляпшэннях сайта, карыстальнік, які прайшоў верыфікацую, будзе знаxодзіцца вышэй у пошуку за тых, хто яе не прайшоў.

Abodva.com мае тры ступені верыфікацыі. 

1.   Першая  ступень  

Выдаецца, калі вы пазначылі мінімум 1 спасылку на вашы сацыяльные сеткі (Facebook, Twitter, VK.com, Instagram, OK.ru, LinkedIn, LiveJournal), альбо на ваш сайт/блог, дзе ёсць фотаздымкі з вамі і ваша імя.

2. Другая ступень 

Прызначаецца, калі вы запісалі відэа-верыфікацыю.

3. Трэццяя ступень 

Самая моцная ступень. Вы павінны паказаць першую старонку пашпарта, альбо пасведчанне кіроўцы, дзе бачны Ваш фотаздымак, Імя і Прозвішча, а таксама Грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

УВАГА! Мы не збіраем і не захоўваем вашы персанальныя дадзеныя. Вы толькі прад’яўляеце дакумент. Не дасылайце  сканы вашых пашпартоў на Abodva.com ніякім спосабам. Таму зафарбоўваце ўсе дадзеныя, акрамя пазначаных вышэй агульнадаступнай інфармацыі.

 

Загрузіце ваш скан пашпарта на drive.google.com і пастаўце максімальную прыватнасць на скан.

1. Адзначце пошту abodva.com@gmail.com

2. Адзначце прыватнасць – “Толькі прагляд”

3. Адзначце птушку на забарону спампоўкі скана, друкавання і каментавання.

4. Напішыце тэкст (спасылка на ваш профіль, Імя і Прозвішча): 

Вітаю.
Верыфікацыя профіля: http://dev.abodva.com/members/maxrusakovich/
Максім Русаковіч

5. Націсьніце “Адправіць”

6. Дачакайцеся адказа ад адміністрацыі Abodva.com на гэты ліст, што верыфікацыя пройдзена.

7. Выдаліце ваш скан пашпарта з drive.google.com

 

 

 

 

Паведамленні

Напісаць паведамленее вельмі проста: націсніце на інонку дыялогу знізу фота профіля карыстальніка.

 

Напішыце ваша паведамленне.

Можаце дабавіць смайлы

На Abodva існуе ліміт на паведамленні новым карыстальнікам – 7 паведамленняў на дзень. Ліміт адносіцца толькі на новыя чаты з тымі карыстальнікамі, з якімі вы яшчэ не стасаваліся.

Калі, напрыклад, вы ўчора пачалі новую размову з карыстальнікам, то сёння вы можаце працягваць стасаванне без лімітаў.

Падабаюся я. Падабаюцца мне.

Можа здацца так, што вам вельмі падабаецца карыстальнік і вы хочаце яго захаваць. Можа ў вас скончыліся паведамленні на сенняшні дзень, а вы ня хочаце губляць гэтага карыстальніка.

Выйсьце простае! Зайдзіце ў профіль гэтага карыстальніка і націсьніце кнопку “Плюс”.

Каб выдаліць карыстальніка, націсьніце на “Птушку”

Націсьніце спасылкі “Падабаюся” альбо “Падабаюцца” на старонцы вашага профіля, каб праглядзець цэлыя сьпісы. Лічбы вызначаюць колькасьць карыстальнікаў адпаведнага спіса.

Таксама можна паглядзець на старонцы ўсіх карыстальнікаў.

Toggle Content

Барацьба з фэйкамі і абразай

Abodva прытрымліваецца пыдыхода ўзаемапавагі. Але не ўсе могуць гэта зразумець. Abodva – гэта лепшы сайт знаёмстваў, але, як і ў кожнай хаце, трэба прыбірацца. Таму, калі вы заўважалі Спам, Абразу ў паведамленнях, Недапушчальнае відэа ў профілі.

 

 

Націсніце кнопку з клічнікам, каб даслаць нам скаргу на карыстальніка.

 

Напішыце тэму скаргі, тэкст, выберыце прычыну скаргі і націсніце Паскардзіцца, каб адправіць паведамленне Мадэратару сайта.

Дзякуй! Вы робіце сайт Abodva лепей.